wd wp Пошук:

Солвейг Крэй

Солвейг Крэй (нарв.: Solveig Krey, нар. 1963, Лонкан) — нарвежскі ваенна-марскі афіцэр, першая ў свеце жанчына-камандзір падводнай лодкі.

Біяграфія

Солвейг нарадзілася ў Лонкане ў 1963 годзе ў сям’і медсястры і электрыка[1]. У 1989 годзе скончыла Нарвежскую ваенна-марскую акадэмію. Служыла на падводных лодках, спачатку вахтавым афіцэрам, пазней — штурманам[1]. З лютага па верасень 1995 года праходзіла 26-тыдневы курс падрыхтоўкі камандзіраў падводных лодак[1]. 11 верасня 1995 года Солвейг Крэй прыняла камандаванне падводнай лодкай KNM Kobben (S318)[2], галаўным суднам свайго тыпу ў Ваенна-марскіх сілах Нарвегіі, стаўшы першай у свеце жанчынай-камандзірам падводнай лодкі і першай жанчынай-камандзірам карабля ў гісторыі нарвежскага флоту.[3]

Пазней Солвейг Крэй камандавала падводнай лодкай KNM Uredd (S305) тыпу «Ула», а ў 2004 годзе выйшла ў адстаўку ў званні капітана 3-га рангу.

Зноскі

  1. 1 2 3 Solveig Krey, Norway’s sentry under the sea Архівавана 21 снежня 2010. (англ.) (англ.
  2. Experiences with Mixed Gender Submarine Crews Архівавана 15 верасня 2014.
  3. «Verdens første kvinnelige ubåtsjef» Norwegian News Agency. 11 сентября 1995 (нарв.) (норв.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Першыя жанчыны ў прафесіі
Катэгорыя·Падводнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Постаці Нарвегіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка