wd wp Пошук:

Снежны барс

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Снежны барс (значэнні). Снежны барс (іншая назва і́рбіс) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных падсямейства Pantherinae.

Апісаннне

Даўжыня цела да 130 см, хваста да 105 см, маса да 40 кг. Колер дымчата-шэры, амаль белы, з кольцаладобнымі цёмнымі плямамі.

Пашырэнне

Пашыраны ў высакагор’ях Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, непальскіх і індыйскіх Гімалаях, на поўдні Алтая і Саян, на ўсходзе ад Тыбецкага плато і на захадзе Паміра, Гіндукуша і Цянь-Шаня. Летам жыве каля лініі снягоў на вышыні да 5500 м, зімой у поясе хвойных лясоў, ніжэй за 1800 м.

Папуляцыя снежных барсаў ў раёне Саньцзян’юань, дзе бяруць пачатак найбуйнейшыя кітайскія рэкі, паводле ацэнак, перавышае 1000 асобін. Гэты раён стаў галоўным арэалам пражывання драпежнікаў[2].

Асаблівасці біялогіі

Асноўны корм — капытныя жывёлы.

У вывадку да 5, звычайна 2—3 кацяняці.

Ахова

Занесены у Чырвоную кнігу МСАП. Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі ў Кітаі.

Зноскі

  1. Снежны барс (англ.)  па даных Аб’яднанай таксанамічнай інфармацыйнай службы (ITIS).
  2. Край снежных барсаў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта