wd wp Пошук:

Смалявіцкае вадасховішча

Смаляві́цкае вадасховішча — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Пліса за 2 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смалявічы.

Вадасховішча створана ў 1978 годзе. Напаўняецца вадой з ракі Пліса пры дапамозе помпавай станцыі.

Плошча паверхні вадасховішча 0,95 км², даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя 2,55 м. Аб’ём вады 2,38 млн м³. Ваганні ўзроўню вады складаюць 0,3—0,6 м. Даўжыня берагавой лініі з улікам даўжыні агараджальнай дамбы складае 4,2 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 18,36 млн м³.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вадасховішчы Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Пліса (прыток Бярэзіны)