Сліма[2] (мальт. Tas-Sliema, англ. Sliema) — горад на паўночным узбярэжжы Мальты. Горад з’яўляецца важным цэнтрам эканомікі, шопінгу і адпачынку. Сліма — галоўная жылая і гандлёвая зона. Тут сканцэнтраваны многія сучасныя гасцініцы Мальты. Сліма быў ціхай рыбацкай вёсачкай на паўвостраве ўздоўж бухты Марсамшэт.