wd wp Пошук:

Сляпні

Сляпні (Tabanidae) — сямейства насякомых падаатраду прамашыўных караткавусых двухкрылых.

Апісанне

Даўжыня да 3 см. Цела ўкрыта шырокімі валаскамі, крылы шырокія, моцныя. Лапкі ног з трыма прысоскамі. Брушка шырокае, пляскатае. Вусікі трохчленікавыя. Ротавыя органы ў самак колюча-сысучыя, лёгка праколваюць скуру пазваночных; у самцоў — ліжучыя.

Самкі пераважна крывасмокі капытных жывёл і чалавека. Самцы кормяцца сокамі раслін і інш. Лічынкі жывуць у вадзе, муле, вільготнай глебе, гніючых рэштках раслін.

Пашырэнне

Пашыраны амаль паўсюдна, асабліва шматлікія ў лясной зоне, стэпах і пустынях, але звычайна трымаюцца ў вільготных мясцінах, па берагах рэк і азёр. Найбольш актыўныя ў цёплыя сонечныя дні.

У сусветнай фаўне апісана каля 3750 відаў, якія аб’ядноўваюць прыкладна ў 200 родаў; на тэрыторыі Беларусі 60 відаў з 8 родаў. Выкапнёвыя сляпні вядомыя з часоў алігацэну.

Дарослыя самкі многіх прадстаўнікоў — кампанент гнюса. Могуць быць пераносчыкамі ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.

Зноскі

  1. Teskey, H. J. The horse flies and deer flies of Canada and Alaska (Diptera: Tabanidae). The insects and arachnids of Canada, Part 16. Ottawa: Agriculture Canada, 1990, 381 p. Текст (англ.)  (Праверана 19 сакавіка 2012)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Сляпні
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам