wd wp Пошук:

Слуцкі летапіс

Слу́цкі або Ува́раўскі летапіс — помнік літоўскага летапісання XVI стагоддзя, адзіны спіс трэцяй, скарочанай рэдакцыі літоўскага летапісу 1446 года. Захаваўся ў рукапісе першай чвэрці XVI стагоддзя. Паводле зацемак на палёх, датычных слуцкіх князёў, ён знаходзіўся і, імаверна, быў напісаны ў Слуцку, у выніку чаго і атрымаў такую назву. Часам яго называюць Увараўскім летапісам або Увараўскім спісам, бо працяглы час ён захоўваўся ў бібліятэцы заснавальніка Маскоўскага археалагічнага таварыства графа Аляксея Уварава(руск.) бел.. Слуцкі летапіс — помнік старабеларускай мовы. З’яўляецца каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі ВКЛ XIV—XV стагоддзяў.

Рукапіс

У захаваўшымся да нашага часу экзэмпляры Слуцкага летапісу 106 аркушаў. Першыя старонкі летапісу не захаваліся, а ў захаваным пачатковым лісце адарваная верхняя частка. Астатняя частка летапісу мае нумарацыю арабскімі лічбамі — у правым ніжнім куце, верагодна — пісаў чалавек XIX стагоддзя. Нумарацыя пачынаецца з аркуша 6. Папярэднія 5 аркушаў пашкоджаныя, да іх з аднаго боку прычэпленыя папяровыя палоскі з лічбамі. На 6-м аркушы ўверсе стаіць вынасны знак, а ўнізе напісана: «Азначаныя старонкі цэлых аркушаў летапісу арабскімі лічбамі мною 14 студзеня 1839 г.». Бачна, што пад гэтым тэкстам быў подпіс, які ў далейшым быў сцёрты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Беларуска-літоўскія летапісы
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Гісторыя Слуцка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Літаратура XVI стагоддзя