wd wp Пошук:

Скрыташыйныя чарапахі

Скрыташы́йныя чарапа́хі[1] (Criptodira) — падатрад паўзуноў атрада Чарапахі (Testudines).

Адрозніваецца 8 сямействаў, каля 50 родаў, 148 відаў. Вядомы з трыясу, паходзяць ад катылазаўраў.

Пашыраны амаль усюды, акрамя Антарктыды. Большасць вядуць паўводны спосаб жыцця. На Беларусі сустракаецца балотная чарапаха еўрапейская.

Даўжыня панцыра ад 10 да 150 см, маса да 400 кг (слановыя чарапахі). Цела ўкрыта панцырам, які складаецца са спіннога (карапакс) і брушнога (пластрон) шчытоў. Здольныя ўцягваць шыю (адсюль назва) і галаву пад панцыр, пры гэтым выгінаюць шыю S-падобна ў вертыкальнай плоскасці. Тазавыя косці не зрошчаныя з панцырам. Пластрон укрыты 11—12 рагавымі шчыткамі.

Адкладваюць яйцы на сушы. Кормяцца раслінным і жывёльным кормам. Жывуць зрэдку да 150 гадоў.

Асобныя віды — аб’екты развядзення і промыслу (выкарыстоўваюць мяса, тлушч, яйцы, рагавыя шчыткі).

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чарапахі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара