wd wp Пошук:

Скавародзіна

Скавародзіна (руск.: Сковородино) — горад (з 1927) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Скавародзінскага раёна Амурскай вобласці. Насельніцтва 10,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1908 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Невер (прыток Амура), за 669 км ад Благавешчанска. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.

Населены пункт быў заснаваны ў 1908 як пасёлак Змяіны, у 1909 быў перайменаваны ў Невер-I, у 1911 — у Рухлава. У 1927 атрымаў статус горада, а ў 1938 быў перайменаваны ў Скавародзін у гонар першага старшыні мясцовага пасялковага Савета А. Н. Скавародзіна (1890—1920), расстралянага тут у 1920 годзе японскімі інтэрвентамі. У 1934—1937 гадах горад быў цэнтрам Зейскай вобласці.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Амурскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96