wd wp Пошук:

Серджа Матарэла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матарэла.

Се́рджа Матарэ́ла (італ.: Sergio Mattarella; нар. 23 ліпеня 1941 г., Палерма, Сіцылія) — італьянскі юрыст і палітык, член шасці складаў ўрада Італіі ў 1987—1990 і 1998—2001 гадах, член Канстытуцыйнага суда Італіі (2011—2015), Прэзідэнт Італіі (з 2015).

Ён скончыў юрыдычны факультэт Рымскага універсітэта Ла Сапіенца, пазней выкладаў права ў Палермскім ўніверсітэце.

Пачаў палітычную дзейнасць у Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1983 годзе ён быў упершыню абраны ў Палаты дэпутатаў.

З 1987 па 1989 ён быў міністрам па сувязях з парламентам у ўрадах Джавані Горыа і Чырыака Дэ Міта. Праз год узначаліў Міністэрства адукацыі ў шостым ўрадзе Джуліа Андрэоці. У 1990–1992 ён займаў пасаду намесніка сакратара Нацыянальнага савета Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, пазней у 1994 годзе ён узначальваў партыйную газету Il Popolo.

Пасля роспуску хрысціянскіх дэмакратаў, уступіў у Італьянскай народнай партыі. У кастрычніку 1998 года ён вярнуўся ў Савет Міністраў (на чале з Масіма Д’Алема) як намеснік прэм’ер-міністра. У снежні 1999 года ў тым жа ўрадзе ён стаў міністрам абароны. Гэтую пасаду Матарэла таксама займаў і ва ўрадзе Джуліяна Амата (чэрвень 2001).

Належаў да партыі «Стакротка: Дэмакратыя — гэта свабода», а ў 2007 годзе далучыўся да Дэмакратычнай партыі. 5 кастрычніка 2011 года парламент прызначыў яго суддзёй Канстытуцыйнага суда.

Прэзідэнт Італіі з 3 лютага 2015 года, ён атрымаў сямігадовы мандат. Пераабраны на пасаду парламентам краіны 29 студзеня 2022 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. ActaApostolicae Sedis, gennaio 2016. — P. 83. (італ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Члены Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Італія)
Катэгорыя·Міністры па сувязях з парламентам Італіі
Катэгорыя·Прэзідэнты Італіі
Катэгорыя·Члены Палаты дэпутатаў Італіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва», Італія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
Катэгорыя·Постаці італьянскага правазнаўства
Катэгорыя·Члены Канстытуцыйнага суда Італіі
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Катэгорыя·Суддзі Італіі
Катэгорыя·Міністры адукацыі Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палерме
Катэгорыя·Юрысты Італіі
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Італіі
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі (Італія)
Катэгорыя·Члены Італьянскай народнай партыі, 1994
Катэгорыя·Члены партыі «Стакротка: Дэмакратыя — гэта свабода»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пія IX
Катэгорыя·Міністры абароны Італіі
Катэгорыя·Адвакаты паводле алфавіта
Катэгорыя·Адвакаты Італіі
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом