Селеўк III Кераўн (243—223 да н.э.): цар сірыйскі (226—223 да н.э.), сын Селеўка II і Лаадзікі.
У перыяд 225—223 да н.э. беспаспяхова спрабаваў вярнуць Малую Азію, заваяваную Аталам. Быў атручаны ў Фрыгіі. Вядомыя выявы на манетах[1].