wd wp Пошук:

Селемджа

Селемджа (руск.: Селемджа́) — рака ў Амурскай вобласці Расіі, левы і самы буйны прыток Зеі.

Даўжыня ракі 647 км, плошча вадазбору 68,6 тыс. км². Бярэ пачатак на стыку хрыбтоў Ям-Алінь і Эзоп; у вярхоўях — горная рака (ніжэй пасёлка Экімчан даліна пашыраецца); у нізоўях рака цячэ па паўночнай ускраіне Зейска-Бурэінскай раўніны. Галоўныя прытокі: Ульма (злева), Нора (справа). Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 715 м³/с, найбольшы (ліпень) 10 300 м³/с, найменшы (сакавік) 5 м³/с. Замярзае ў пачатку лістапада, ускрываецца ў пачатку мая. Суднаходная ад вусця ракі Нора, у высокую ваду ад Экімчана.

У верхнім цячэнні Селемджы — радовішча золата.

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Амура
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Амурскай вобласці