.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ка́рлус Се́зар Сампа́ю Ка́мпус[3] (парт.-браз. Carlos César Sampaio Campos; нар. 31 сакавіка 1968, Сан-Паўлу) — бразільскі футболіст, паўабаронца.
Сезар Сампаю — адзін з нешматлікіх ігракоў, якія гуляў за 4 галоўныя клубы са штата Сан-Паўлу («Сантус», «Палмейрас», «Карынтыянс» і «Сан-Паўлу») і адзін з найлепшых ігракоў у гісторыі «Палмейраса».
Ён выйграў Залаты мяч двойчы, у 1990 і 1993 гадах, і паехаў на Кубак Амерыкі, але не патрапіў на чэмпіянат свету ні ў 1990, ні ў 1994.
Пазней, ён у 1997 годзе выйграў Кубак Амерыкі і Кубак канфедэрацый, і гуляў за зборную на Чэмпіянаце свету, дзе ён забіў 3 мячы. Ён забіў першы гол чэмпіянату, на 4-й хвіліне матчу-адкрыцця зборных Бразіліі і Шатландыі. Ён таксама зрабіў дубль у матчы супраць чылійцаў у 1/8 турніра.