wd wp Пошук:

Свірыца

Сві́рыца, Свіранка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Страча. Даўжыня 6 км[1]. Плошча вадазбору 419 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці больш за 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 ‰. Хуткасць плыні 0,02 м/с. Выцякае з паўночна-заходняга боку возера Свір, за 0,2 км ад паўночнай ускраіны гарадскога пасёлка Свір, упадае ў Страчу на поўдзень ад вёскі Валодзькі.

Даліна звілістая, вузкая, шырынёй 3—8 м. Рэчышча натуральнае, берагі пераважна пакатыя, вышынёй да 8 м. Большая частка вадазбору пад сельгасугоддзямі, пад лесам меней 30 %. На ўсім працягу прымае сцёк меліярацыйных сістэм «Свір—Іванаўка», «Свір—Куркулі», «Свір».

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Страчы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта