wd wp Пошук:

Святы камень Сянежыцкі

Святы камень Сянежыцкі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца на могілках у вёсцы Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Ружавата-шэры дробназярністы граніт прасападобнай формы. Даўжыня 1,65 м, шырыня 1,43 м, вышыня 0,5 м[1]. Аб’ём 0,6 м³. Маса каля 1,7 тон. Прынесены ледавіком 220-150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Валун у дахрысціянскія часы меў культавае значэнне.

Некаторыя легенды

На валуне двое “слядоў”. Адзін лічаць выявай пальцаў, а другі — выявай пяткі. Пальцы нібыта пакінула Багародзіца, а пятку — чорт, які гнаўся за ёй. Дагнаць Божую Маці чорт не змог, таму што яна схавалася ў манастыр. Паводле іншага падання, “сляды” пакінулі шведы, каб паказаць, куды яны накіроўваюцца (Янчук, 1889).

Іншыя знакамітыя валуны

Гл.таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Решение Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. № 12/3 Об объявлении памятниками природы отдельных геологических объектов
  2. Запаведнікі, нацыянальныя паркі і заказнікі рэспубліканскага значэння

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Сянежыцы