wd wp Пошук:

Святлана Уладзіміраўна Андрыеўская

Святлана Уладзіміраўна Андрыеўская (нар. у 1977 годзе) — беларускі гісторык, этнограф, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 1999 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 19992003 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія» абараніла 25 лістапада 2004 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Функцыі і семантыка традыцыйных цацак беларусаў у ХІХ-ХХ стст.». Навуковы кіраўнік — Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка.

З 1999 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя даследаванні сканцэнтраваныя вакол праблем гісторыі традыцыйных беларускіх цацак і гульняў і іх вывучэння з пункту гледжання этнаграфіі, этналогіі і сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Яна ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вызначыла семантыку традыцыйных цацак беларусаў; даследавала функцыі традыцыйных цацак беларусаў; прааналізавала музейныя калекцыі традыцыйных цацак беларусаў ХІХ-ХХ стагоддзяў; выявіла сувязь вобразаў традыцыйных цацак з міфалагічнымі ўяўленнямі і светаўспрыманнем беларусаў; правяла аналогіі паміж традыцыйнымі цацкамі беларусаў і традыцыйнымі цацкамі суседніх славянскіх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў); распрацавала ўласную класіфікацыя традыцыйных цацак беларусаў і інш.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбна-метадычныя выданні

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»