wd wp Пошук:

Святлана Мікалаеўна Сакалова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сакалова.

Святлана Мікалаеўна Сакалова (16 лістапада 1966, Ярцава, Смаленская вобласць) — беларускі навуковец, прафесар, доктар філасофскіх навук (2011), прарэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і вайскоўца. Скончыла школу ў Патсдаме. У 1984 годзе паступіла ў Чыцінскай дзяржаўны педінстытут ім. Н. Г. Чарнышэўскага на гісторыка-філалагічны факультэт, у 1985 годзе працягнула навучанне ў Смаленскам педагагічным інстытуце на гістарычным факультэце. Ўваходзіла ў склад зборнай інстытута па лёгкай атлетыцы, трэніравалася ў школе алімпійскага рэзерву, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, займалася парашутным спортам.

Па заканчэнні інстытута працавала сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Смаленскам будаўнічым тэхнікуме, настаўнікам гісторыі, выкладчыкам у Смаленскам дзяржаўным інстытуце мастацтваў. У 1997 годзе скончыла маскоўскую аспірантуру па спецыяльнасці «Філасофія», у 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Філасофскі аналіз канцэпцыі культурна-гістарычных тыпаў М. Я. Данілеўскага». З 1999 года метадыст аспірантуры ў Маскоўскай акадэміі павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў адукацыі, выкладчык у Маскоўскім псіхолага-сацыяльным інстытуце.

З 2000 года служыла ў Расійскай арміі, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Вайсковым універсітэце вайсковай супрацьпаветранай абароны, выкладала дысцыпліны «Вайсковае прагназаванне», «Логіка», «Філасофска-метадалагічныя асновы кіраўніцкай дзейнасці ваенных кадраў» у афіцэраў-слухачоў, ад’юнктаў з краін СНД, Югаславіі, Алжыра і Кітая. Дацэнт у Ваеннай акадэміі вайсковай супрацьпаветранай абароны.

У 2006 годзе скончыла Усерасійскі завочны фінансава-эканамічны інстытут па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і аўдыт», з адзнакай абараніла дыплом на тэму «Аналіз і ацэнка фінансавых вынікаў дзейнасці арганізацыі».

З 2006 года дацэнт кафедры гуманітарных і сацыяльна-эканамічных дысцыплін у Смаленскай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму. У 2011 годзе ў Маскоўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Н. Э. Баумана абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Філасофія дзяржаўнага рэгулявання бяспекі ў расійскім грамадстве».

З 2011 года прафесар кафедры гуманітарных навук, філасофіі і права ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

Удзельнік Міжакадэмічнага Савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы. Аўтар больш за 200 артыкулаў, якяія апублікаваны ў Расіі, Беларусі, Малдовы, Украіны, Германіі, Канадзе і ЗША у выданнях «Палітычнае адукацыя», «Праблемы бяспекі расійскага грамадства», «Філасофскія навукі», «Улада», «Весткі Расійскай акадэміі адукацыі», «Інфармацыйнае права», «Вышэйшая школа», «Бяспека Еўразіі», «Global Science and Innovation», « Science, Technology and Higher Education», «American Journal of Scientific Research» і інш., у навуковых зборніках. Выступала з дакладамі на міжнародных, усерасійскіх і беларускіх навуковых канферэнцыях[1].

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы: філасофія бяспекі, палітыка-прававы механізм рэгулявання сферы бяспекі, нанабяспека, біятэрарызм і біобяспека[2].

Манаграфіі

Навучальныя выданні, метадычныя рэкамендацыі

Зноскі

  1. Артыкулы С. М. Сакаловай (нявызн.). Google Академия.
  2. Соколова Светлана Николаевна (нявызн.). Энциклопедия Известные учёные. FAMOUS SCIENTISTS.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ярцаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада