Святлана Аляксандраўна Аблаухава (нар. 16 жніўня 1962, Балбасава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, лекар-стаматолаг.
Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1985). У 1979—1980 камплектоўшчыцай аршанскага завода «Чырвоны Кастрычнік», лекарам-стаматолагам, загадчыцай хірургічнага кабінета стаматалагічнай паліклінікі № 61 Цэнтральнай групы войскаў (Чэхаславакія) (1985—1990), лекарам-стаматолагам Брэсцкай абласной стаматалагічнай паліклінікі № 1 (1990—1995). З 1980 член прафсаюза медыцынскіх работнікаў.
З 1995 працавала намеснікам галоўнага лекара па лячэбнай рабоце лячэбна-прафілактычнай установы «Брэсцкая абласная стаматалагічная паліклініка № 1», намеснік галоўнага лекара ўстановы аховы здароўя «Брэсцкая абласная стаматалагічная паліклініка».
З 1996 член Беларускай стаматалагічнай асацыяцыі. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III-га склікання, член Камісіі па сацыяльных пытаннях[1].