Сачы́ўкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Сачыўкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стрэльненскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Стрэльна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сачэўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Верамееўцы, Панцаўцы і Панцэвічы[2]. 28 студзеня 1983 года цэнтр сельсавента вёска Новая Стрэльна аб’яднана з вёскай Старая Стрэльна і перайменавана ў Стрэльна. 6 верасня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сачыўкі, сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавек[3], з іх 94,5 % — беларусы[4].