wd wp Пошук:

Сацуа Ямамота

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ямамота. Сацуа Ямамота (яп.: 山本 薩夫?) (15 ліпеня 1910, г. Кагосіма, Японія — 11 жніўня 1983) — японскі кінарэжысёр, адзін з пачынальнікаў руху «незалежных» у японскім кіно.

Вучыўся ва ўніверсітэце Васэда. З 1933 года працаваў у розных кінакампаніях.

Дэбютаваў фільмам «Ваша дачка» (1937). У яго фільмах «Вайна і мір» (1947, з Ф. Камэі), «Бура ў гарах Хаконэ», «Зона пустаты» (абодва 1952), «Вуліца без сонца» (1954, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Песня каляскі» (1959), «Барацьба без зброі» (1960) і іншых паказаны вострыя палітычныя і сацыяльныя праблемы.

Сярод іншых значных работ: «Вялікая белая вежа» (1966, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве 1967), гістарычная эпапея «Вайна і людзі» (6 серый; 1970-1973; спецыяльная прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах 1974), «Цудоўная сям’я» (1974), «Кольцападобнае зацьменне сонца» (1975), «Гісторыя Суйко эпохі Тэмпо» (1976), «Перавал Намугі» (1979).

Для яго творчасці характэрны ідэйная глыбіня, вострая палемічнасць, бязлітаснае сацыяльнае выкрыццё.

Памёр ад раку падстраўнікавай залозы 11 жніўня 1983 года ва ўзросце 73 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Satsuo Yamamoto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ямамото Сацуо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Кагосіма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Японіі