wd wp Пошук:

Сафія Пруская

Сафія Гогенцолерн (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870, Патсдам — 13 студзеня 1932, Франкфурт-на-Майне) — прынцэса Пруская, каралева-кансорт Грэцыі.

Біяграфія

Сафія нарадзілася ў сям’і Прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і яго жонкі прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці яна была ўнучкай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Сярод яе братоў быў кайзер Вільгельм II.

27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія выйшла ажанілася з грэчаскім прынцам Канстанцінам (18681923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:

Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала пра-брытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак. Яна памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе прах быў перапахаваны ў каралеўскім магільным склепе Татоі.

Яе магіле на Татоі

Тытулы

Зноскі

  1. 1 2 Sophia of Prussia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Sophia Dorothea Ulrica Alice Oldenburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. Sophie Dorothea Ulrike Alice Prinzessin von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140770070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140770070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. Грэчаская Вікіпедыя — 2002.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралевы грэчаскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гогенцолерны
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Патсдаме
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Гогенцолерны
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены каралеўскага дому Грэцыі