Са́сва[1] — рака ў Беларусі, у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 24[1][2] км. Плошча вадазбору 135[1] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Рудзевічы, цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвянку за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Зенькаўцы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу[1].