wd wp Пошук:

Санта-Марыя-дэла-Віторыа

Санта-Марыя-дэла-Віторыа (італ.: Santa Maria della Vittoria) — тытулярная царква ва ўсходняй частцы Рыма.

Інтэр’ер

Інтэр’ер мае адзіны шырокі неф з трыма бакавымі капэламі за аркамі.

Вядома падкрэслена тэатралізаваным убраннем капэлы Карнара, шэдэўр у ёй, злева ад алтара — «Экстаз Святой Тэрэзы», твор скульптара Джавані Ларэнца Берніні, якая лічыцца трыумфам мастацтва барока, і зроблены спецыяльна для капэлы.

Роспіс столі «Панна Марыя, якая перамагае ерасі і падзенне анёлаў-паўстанцаў», выкананы Джавані Даменіка Чэрыні ў 1675 годзе.

Ёсць творы Джавані Франчэска Гверчына, Гвіда Рэні, Даменікіна.

Царква таксама месца апошняга спачыну святой Вікторыі, чые рэшткі выстаўлены ўнутры.

Роспіс столі

Гісторыя

Будавалася ордэнам басаногіх кармелітаў з 1605 года, як царква Св. Паўла. Сам храм быў спраектаваны Карла Мадэрна, фасад — Джавані Батыста Сорыа.

Пасля бітвы на Белай гары (1620) пераасвечаны ў гонар Дзевы Марыі і перамог каталікоў над ворагамі веры.

У 1624 годзе фінансаванне будаўніцтва прыняў на сябе Шыпіёнэ Баргезэ (у абмен на антычную статую Гермафрадыта, знойдзеную пры раскопках). Праз два гады будаўніцтва было завершана, аднак упрыгожванне інтэр’ера працягвалася да канца XVII стагоддзя.

Пасля пажару 1833 года рэстаўравалася.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1620 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Тытулярныя цэрквы Рыма