wd wp Пошук:

Самуіл Саламонавіч Міндлін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міндлін.

Самуіл Саламонавіч Міндлін (руск.: Миндлин Самуил Соломонович; 1896, Шаркаўшчына — 1951, Растоў-на-Доне) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938).

Біяграфія

Міндлін Самуіл Саламонавіч (Залманавіч) нарадзіўся ў беднай шматдзетнай сям’і. У дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у Екацярынаслаў, дзе скончыў камерцыйнае вучылішча. З 1916 вучыўся на медыцынскім факультэце Данскога ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. Пасля атрымання дыплома лекара ў 1921 г. працаваў у клініцы факультэцкай тэрапіі Данскога ўніверсітэта. У 1940 г. прызначаны загадчыкам кафедры факультэцкай тэрапіі Растоўскага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў г. Ленінагорск ва Усходнім Казахстане, затым у Баку, Ташкент, загадваў тэрапеўтычным аддзяленнем буйнога эвакашпіталя. Пасля вызвалення Растова-на-Доне вярнуўся да загадванне кафедры факультэцкай тэрапіі.

У сферы навуковых інтарэсаў Міндліна вывучэнне пытанняў патагенэзу, клінікі, дыягностыкі і лячэння розных захворванняў унутраных органаў, у прыватнасці, артэрыяльнай гіпертэнзіі і зацяжнога сэптычнага эндакардыту. Яго пяру належаць каля 50 друкаваных прац, у тым ліку 3 манаграфіі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчыне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе