wd wp Пошук:

Самуіл Рагаля

Самуі́л Рагаля (? — 14 студзеня 1644, Львоў) — друкар Віленскай брацкай друкарні, арганізатар першай друкарні ў Малдове.

У 1628 г. ездзіў у Маскву з «ізустным тайным словом» ад Віленскага Святадухава манастыра. У 1636 г. адной з асоб, якія падпісалі адозву Афанасія Філіповіча ў абарону праваслаўя, быў «Самоил Рогаля, друкар братства виленского». Пазней жыў у Львове, у 1643 г. пасланы Пятром Магілам да гаспадара Васіле Лупу ў Ясы, каб арганізаваць друкарню, у якой у тым жа годзе была выдадзена першая малдаўская друкаваная кніга — «Евангелле настаўніцкае» («Картя дэ ынвенцатурэ»). Паехаўшы «для потреб друкарских на ярмарок лвовски», «отец Самуил, що з Вилна немец, друкар» памёр у Львове.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1644 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Друкары Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Друкары Малдовы