wd wp Пошук:

Самуіл Іванавіч Маскевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маскевіч. Самуіл Іванавіч Маскевіч (1580, в. Сэрвач, Наваградчына — 1642) — аўтар аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мемуарнай літаратуры — «Дыярыуша». Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Наваградскага павета (1617—1618), пазней — наваградскі земскі пісар.

Паходзіў са шляхецкай засцянковай сям’і. Адукацыю атрымаў у Наваградку. Па-за часам вайсковай службы быў пры дварах магнатаў А. Вішнявецкага і Радзівілаў; шмат падарожнічаў.

Дыярыуш

У творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гг., у т.л. Маскоўскай вайны (1609—1618), але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі. Пытанні вялікай палітыкі аўтарам не закранаюцца.

Адзначаецца[1] аб’ектыўнасць Маскевіча пры характарызацыі ўсіх бакоў гістарычных падзеяў — так, у падрабязным апісанні аблогі Смаленска падкрэсленая мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводы М. Шэйна, крытычна ацэнены дзеянні ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай; значнае месца ў творы займае апісанне побыту маскоўскіх баяраў, станоўча ацэненыя іх меркаванні наконт польскіх шляхецкіх вольнасцяў як шляхецкага свавольства. Аўтар апраўдвае жорсткую рэакцыю рускага сялянства ў дачыненні да войска Рэчы Паспалітай як помсту за прынесеныя войскам бедствы вайны.

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.58.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1642 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новагародскім павеце
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1580 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня