wd wp Пошук:

Самуэль Аскерка

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскерка. Самуэль Аскерка (каля 1600 — 1673) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Пятра.

Мазырскі пісар земскі, войт з 1633 года, падсудак з 1638 года, суддзя земскі з 1653 года; пасол на сойм 1662 года, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666 годзе. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў, Хацінскай бітве 1621 года, вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, паходах Я. Радзівіла супраць казакоў у 1649 і 1651. Вызначыўся ў вайне Расіі з Рэччу Паспалітай1654—1667 гадоў. У 1654 годзе як палкоўнік узначальваў некалькі харугваў паспалітага рушэння і наёмнікаў, вёў баі пад Быхавам, у заходняй Беларусі.

Выступаў супраць Кейданскай уніі 1655 года са Швецыяй, ваяваў з яе прыхільнікам Б. Радзівілам. У 1658—1659 гадах ваяваў ва ўсходняй Беларусі, у 1660 годзе — на Палессі, у Новагародскім ваяводстве, каля Чарэі, у 1661 годзе — супраць казакоў у паўдёвай Беларусі, у 1662 годзе — супраць расійскіх войск каля Быхава і Чавусаў. У 1671 годзе заснаваў кляштар бернардзінцаў у Слуцку.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Войты мазырскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Аскеркі
Катэгорыя·Пісары земскія мазырскія
Катэгорыя·Род Аскеркаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Суддзі земскія мазырскія
Катэгорыя·Падсудкі мазырскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1673 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага