wd wp Пошук:

Само

Само. Выява, створаная мастаком Б. Жэзоўнікам.

Само́ (? — 658) — славянскі князь (623658), заснавальнік першага гістарычнага вядомага палітычнага аб’яднання заходніх і часткі паўднёвых славян, т.зв. дзяржавы Само (тэрыторыя сучасных Чэхіі, Маравіі, землі лужыцкіх сербаў, частка зямель славенцаў і харватаў) з цэнтрам, верагодна, у Маравіі. Паводле франкскай хронікі Фрэдэгара (VII ст.), Само быў франкскім купцом, што аспрэчваецца многімі гісторыкамі, якія лічаць яго славянінам. Князем стаў у 623, калі ўзначаліў паўстанне славян супраць улады авараў. Пазней паспяхова ваяваў з аварамі і франкамі. Пасля смерці Само яго дзяржава распалася.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Чэхіі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 658 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Аварскі каганат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дзяржава Само
Катэгорыя·Асобы