wd wp Пошук:

Салігорская ГЭС

Салiгорская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя. Пабудавана паводле рашэння Мінскага аблвыканкама ад 7 лютага 2002 года. Уведзена ў эксплуатацыю 12 студзеня 2007. Будынак ГЭС і турбінная камера размешчаны на левым беразе ракі Случ у ніжнім б’ефе плаціны Салігорскага вадасховішча. Вызначаная магутнасць 150 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння ~2,5 тыс. чалавек.

ГЭС мае дзве турбіны магутнасцю па 75 кВт кожная, вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз-Энергія» (Гродна), турбіны капсульнага тыпу — генератар ГЭУ разам з турбінай размяшчаўся ў трубе вадавода. Праектная дакументацыя распрацавана «Белгіправодгасам». Будаўнічыя работы, пачатыя ў снежні 2005, былі выкананы ПМК-79 ААТ «Салігорскводбуд», агульны кошт работ склаў 0,9 млрд рублёў (у цэнах 2007). Агульны кошт абсталявання — 0,22 млрд рублёў (2007). Агульны кошт ГЭС — 1,24 млрд рублёў (2007). Плануемы тэрмін акупнасці — 6-8 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Эканоміка Салігорскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Электрастанцыі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта