wd wp Пошук:

Саляная шахта ў Бохні

Саляная шахта ў Бохні (з XII стагоддзя да 1772 года - частка Кракаўскай жупы) на поўдні Польшчы — адна са старэйшых у свеце і Еўропе саляных шахт і самая старая ў Польшчы. Знаходзіцца на тэрыторыі горада Бохня, Малапольскае ваяводства, Польшча. Аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Помнік культуры Малапольскага ваяводства.

Гісторыя

Шахта была заснавана ў 1248 годзе, калі тут былі знойдзены запасы каменнай солі, і, як лічыцца, праз прыкладна 2000 ці нават 3500 гадоў пасля адкрыцця запасаў солі ў дадзеным рэгіёне (у той час яе атрымлівалі шляхам выпарвання). Пасля заснавання шахта стала часткай Каралеўскай саляной кампаніі.

Пасля выдання Казімірам Вялікім у 1368 годзе статута саляных шахт пачаўся экспарт солі на Русь і ў Венгрыю. У XIV стагоддзі колькасць работнікаў на шахце складала ад 120 да 150, да XV-XVI стагоддзяў узрасло да 500. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай у 1772 года шахта апынулася ў складзе Аўстрыйскай імперыі, і пачаўшыся яшчэ ў XVII стагоддзі яе заняпад змяніўся новым росквітам, калі быў здейснены капітальны рэмонт шахты. У 1794 годзе тут было адкрыта новае радовішча солі. Шахта знаходзілася пад аўстрыйскім кантролем да 1918 года, пасля чаго яна зноў апынулася ў складзе Польшчы.

Дабыча солі ў шахце працягвалася да 1965 года, пасля чаго яна была зачынена. 11 снежня 1981 года саляная шахта была ўнесена ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства (№ А-238)[1]. 26 верасня 2000 года прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі абвясціў саляную шахту нацыянальным гістарычным помнікам, а ў 2013 годзе яна стала аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, пасля таго як была аб’яднана ў адзін аб’ект з Саляной шахтай у Вялічцы, якая знаходзіцца ў 20 км на захад ад яе[2].

Зноскі

  1. Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytków nieruchomych — wojewódstwo małopolskie
  2. Wielichka and Bochnia Royal Salt Mines (extension to the Wieliczka Salt Mine). UNESCO World Heritge Centre, 03/07/2013

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Польшчы
Катэгорыя·Славутасці Малапольскага ваяводства
Катэгорыя·Сусветная спадчына
Катэгорыя·Шахты Польшчы
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі горнай справы