Саледар ці Салэдар[1] (укр.: Соледар) — горад у Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці Украіны. У горадзе размешчана чыгуначная станцыя «Сіль» на лініі Бахмут — Сівэрск. Вядомы дзякуючы радовішчам каменнай солі.