wd wp Пошук:

Сальфатары

Сальфата́ры[1] — струмені серавадароднага і сярністага газаў, якія выдзяляюцца з трэшчын сценак і дна кратара вулкана, паверхні застываючых лававых патокаў, пірапластычных адкладаў.

Сальфатара вулкана ў Ісландыі

Характэрны для патухлых вулканаў (на фумарольнай стадыі). Маюць тэмпературу 100—300 °C. Дамешкі вуглякіслага і іншых газаў, вадзяной пары.

Сальфатарамі таксама называюць вулканы, якія доўгі час і павольна выдзяляюць такія газы (напрыклад, вулкан Сальфатара каля горада Неапаль у Італіі).

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вулканалогія