wd wp Пошук:

Сальваторэ Квазімада

Сальваторэ Квазімада[8] (італ.: Salvatore Quasimodo; 20 жніўня 190114 чэрвеня 1968) — італьянскі пісьменнік, паэт, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1959) «За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выказвае трагічны досвед нашага часу».

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Рымскім політэхнічным інстытуце. 3 1941 прафесар Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі.

Творчасць

У 1930-я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (зборнікі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы габой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфашысцкага Супраціўлення звярнуўся да сацыяльнай рэчаіснасці (зборнікі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваеннай творчасці пераважаюць грамадзянскія і патрыятычныя тэмы, вера ў народ (зборнікі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэчаскай мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія.

На беларускую мову асобныя творы Сальваторэ Квазімада пераклалі Янка Сіпакоў[9], Язэп Семяжон, Лявон Баршчэўскі.

Творы

Пераклад на беларускую мову

Выбраная лірыка. Пераклад з іт. Лявона Баршчэўскага. Мн.: Зміцер Колас, 2022 («Паэты планеты»).

Зноскі

  1. 1 2 Salvatore Quasimodo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Salvatore Quasimodo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 кастрычніка 2021.
  5. Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Квазимодо Сальваторе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Princiotta C. QUASIMODO, Salvatore // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. — Vol. 85. Праверана 18 кастрычніка 2021.
  8. Поўнае напісанне імя і прозвішча Сальваторэ Квазімада ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.206.
  9. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Паэты Італіі
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Неапалі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Манументальных могілках (Мілан)
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня