wd wp Пошук:

Сальватацыя

Сальвата́цыя[1] (ад лац.: solvo — раствараю) — узаемадзеянне часціц (малекул, іонаў) растворанага рэчыва з малекуламі растваральніка.

Сальватацыя іонаў Na+ у вадзе

Абумоўлена электрастатычнымі і ван-дэр-ваальсавымі сіламі ўзаемадзеяння, а таксама каардынацыйнымі і вадароднай сувязямі. Сальватацыя ўплывае на фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў растворах. У выніку сальватацыі ўтвараюцца сальваты — малекулярныя ўтварэнні пастаяннага або пераменнага складу, у якіх малекула (іон) растворанага рэчыва абкружана абалонкай малекул растваральніка.

Асобны выпадак сальватацыі — гідратацыя, у выніку якой утвараюцца гідраты.

Уяўленне аб сальватацыі ўведзена незалежна І. А. Каблуковым і У. А. Кісцякоўскім[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Зефирова О. Н. Академик Каблуков Иван Алексеевич (руск.)  // Сайт хімічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Растворы