wd wp Пошук:

Сакура

Сакура[4] (Prunus serrulata, яп.桜 або яп.樱) — від дэкаратыўных дрэў сямейства Ружавыя. Сакурай таксама называюць суквецці гэтых дрэў.

Батанічнае апісанне

Квітнее ўвесну; кветкі маюць афарбоўку ад ярка-ружовай да белай. Штогадовы перыяд квітнення сакуры доўжыцца менш за тыдзень. Плод — касцянка чорнага колеру, 8-10 мм у дыяметры. Плады — сакурамба (яп. サクランボ). Засоленае лісце і кветкі сакуры выкарыстоўваюцца ў харчовых мэтах.

Культурнае значэнне

Сакура — вядомы сімвал Японіі і японскай культуры — з даўніх часоў шануецца японцамі.

Ханамі — японская нацыянальная традыцыя любавання кветкамі, самая вядомая з якіх — квітнеючая сакура. За некалькі месяцаў да меркаванага красавання па тэлебачанні пачынаюць паказваць прагнозы з датамі красавання сакуры па ўсёй краіне.

У цяперашні час выкарыстоўваецца на гербах паліцыі і ўзброеных сіл Японіі. Акрамя таго, сакура — традыцыйны сімвал жаночай маладосці і прыгажосці. 27 сакавіка, пачынаючы з 4-га года Хэйсэй (1992) грамадская арганізацыя «Таварыства японскай сакуры» запачаткавала Дзень красавання сакуры. Гэтае свята праводзяць ва ўсіх раёнах Японіі, час правядзення залежыць ад часу красавання сакуры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Padus serrulata (Lindl.) S.Ya.Sokolov. The Plant List. Праверана 20 сакавіка 2016.
  4. Сакура ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.94
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Сліва
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта