Сако́ўцы[1] (трансліт.: Sakoŭcy, руск.: Соковцы) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавета.
Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Бусяжскага сельсавета[2], да 1 красавіка 1968 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага гарсавета[3].