wd wp Пошук:

Сайман Дональдсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дональдсан.

Сэр Сайман Керван Дональдсан (англ.: Simon Kirwan Donaldson; нар. 20 жніўня 1957) — брытанскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты працамі ў галіне тапалогіі гладкіх (дыферэнцуемых) 4-мерных мнагастайнасцей.

Біяграфія

Сайман Дональдсан атрымаў ступень бакалаўра ў Пембрук-каледжы (Кембрыдж), у 1979 годзе; пасля чаго стаў аспірантам у Вустэр-каледжы (Оксфард) — спачатку пад кіраўніцтвам Найджэла Хітчына, а затым — Майкла Ацьі. У 1982 годзе, яшчэ будучы аспірантам, ён апублікаваў артыкул Self-dual connections and the topology of smooth 4-manifolds.

Пасля атрымання ў 1983 годзе ў Оксфардзе ступені доктара філасофіі Дональдсан пачаў выкладаць у оксфардскім Каледжы Усіх Душ. 1983/1984 навучальны год ён правёў у ЗША ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў, і ў 1985 годзе вярнуўся ў Оксфард ужо прафесарам. Адзін год ён правёў у Стэнфардскім універсітэце, а з 1998 года перайшоў на працу ў Імперскі каледж Лондана.

З 2014 года працуе ва Універсітэце штата Нью-Ёрк у Стоўні-Брук.

У 2012 годзе за заслугі ў галіне матэматыкі Сайман Дональдсан быў узведзены ў рыцарскае званне.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101382685X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101382685X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101382685X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  5. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. https://www.ae-info.org/ae/User/Donaldson_Simon
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кембрыджы
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя