wd wp Пошук:

Сад Шахзадэ

Сад Шахзадэ (перс.: باغ شاهزاده) ці сад Шаздэ (перс.: باغ شازده) — адзін з гістарычных персідскіх садоў, які знаходзіцца побач з горадам Махан, правінцыя Керман, Іран. Размешчаны ў двух кіламетрах ад Махана каля падножжа гары Цігран.

Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

У 2011 годзе сад Шахзадэ разам з 8 іншымі гістарычнымі садамі[2] (Чэхель-сатун у Ісфахане, сад Эрам у Шыразе, сад Фін у Кашане) быў уключаны ў спіс сусветнай спадчынв ЮНЕСКА ў складзе аб’екта «Персідскія сады»[3].

У 2013 годзе ЮНЕСКА апублікавала афіцыйнае папярэджванне аб тым, што сад Шахзадэ можа быць выключаны са спісу сусветнай спадчыны, паколькі яго частка знаходзіцца ва ўладанні прыватных асобаў, якія могуць пабудаваць на тэрыторыі сада ўласныя асабнякі ці атэлі. У дэкларацыі ЮНЕСКА сказана, што любая змена першапачатковага выгляду аб’екта гістарычнай спадчыны можа прывесці да яго выключэння з базы ЮНЕСКА[4].

Апісанне

Сад Шахзадэ, Іран

Сад Шахзадэ прадстаўляе сабой прамавугольны парк агульнай плошчай 5,5 гектараў. Комплекс уключае асноўныя вароты і невялікі палац у адным канцы сада і двухпавярховы жылы палац у другім канцы, акружаны некалькімі падсобнымі памяшканнямі. Уся прастора паміж палацамі ўпрыгожана фантанамі, размешчанымі пасярэдзіне парку. Яны пабудаваны ступеньчата, паколькі сад размешчаны на рознай вышыні — усяго восем узроўняў фантанаў. Уся прастора ўздоўж сценаў засаджана дрэвамі (хвоя, кедр, вяз, а таксама мноства відаў фруктовых дрэваў)[5], а каля абодвух палацаў знаходзяцца вялікія клумбы з кветкамі. Уздоўж сценаў сада знаходзяцца некалькі запасных выхадаў[6].

Сістэма арашэння

Большая частка правінцыі Керман знаходзіцца ў зоне пустыняў і паўпустыняў: менавіта тут знаходзіцца самая сухая пустыня Ірана — Лут. Пад садам склалася вялізная сістэма падземных кярызаў, якія дастаўляюць ваду з вышынь гары Цігран непасрэдна да зямлі. Менавіта пагэтаму расліннасць сада Шахзадэ настолькі яркая і пышная.

Вада з кярыза ўваходзіць у спецыяльнае вадасховішча ў верхняй частцы парку і адтуль спускаецца ўніз, арашаючы дрэвы.

Гісторыя

Даследчыкі лічаць, што сад Шахзадэ быў пабудаваны ў 1850 годзе для Махамада Хасана Хана Каджара Сардары Іравані. у 1870-ых гг. ён быў перабудаваны для Абольхаміда Мрзы Насера од-Дуле, які напрацягу адзінаццаці гадоў быў губернатарам Кермана. Месца для размяшчэння сада было абрана не абы як: ён займае стратэгічна важнае становішча паміж Керманам, сталіцай правінцыі і цытадэллю Бам (у 200 км ад Кермана).

У пачатку 189-ых гадоў губернатар памер, а перабудова сада была спынена. Асобныя вучоныя лічаць, што пачуўшы аб смерці правіцеля, усе муляры кінулі працу і разышліся па дамам. Аб тым, што дадзенае сцвяржэнне можа быць праўдай, сведчаць незавершаныя ўчасткі галоўнага ўваходу[7]. Бальшая частка сада была дабудавана ў першым дзесяцігоддзі XX стагоддзя.

Далейшы лёс

Да 1991 года ўсе пабудовы былі цалкам адрамантаваны з нагоды памятнай цырымоніі ў гонар Хаджу Кермані — вядомага персідскага паэта і суфія. Спецыяльна ў гонар гэтай падзеі ў Махане была пабудавана гасцініца.

У 2004 годзе ў Махане адбыўся невялікі землятрус, які выклікаў разбурэнне часткі пабудоў[8]. Яго эпіцэнтр знаходзіўся каля горада Бам у 130 кіламетрах на паўднёвым усходзе ад Махана, у сувязі з чым сад моцна не пацярпеў.

Зноскі

  1. 1 2 Monuments database — 2017.
  2. https://www.irangazette.com/en/about-iran/2-uncategorised/413-kerman-shazdeh-garden.html
  3. «باغ شاهزاده ماهان کرمان، دانشنامه شهری ایران»
  4. باغ شاهزاده ماهان در خطر خروج از فهرست آثار جهانی شبکه ایران
  5. باغ شاهزاده ماهان
  6. معرفی باغ شاهزاده(ماهان ـ كرمان)
  7. مسعودی، عباس (بهار ۱۳۸۳)، بررسی باغ شازده در ماهان کرمان، معماری و فرهنگ، شماره ۱۷، صص. ۱۶۸-۱۷۲
  8. آشنایی با باغ شاهزاده ماهان - کرمان
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Іране
Катэгорыя·Персідскія сады
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96