wd wp Пошук:

Сабор у Курця-дэ-Арджэшы

Успенскі архірэйскі сабор у румынскім горадзе Курця-дэ-Арджэш — праваслаўны сабор, галоўны храм Валахіі XVI стагоддзя, пахавальня румынскіх каралёў. Мае ў Румыніі рэпутацыю такога ж выключнага па сваіх дойлідскіх якасцях помніка, што і храм Васіля Блажэннага ў Расіі.

Гісторыя

Манастыр св. Мікалая быў заснаваны Нягое I Басарабам, а свой цяперашні выгляд набыў пры Раду V Афумаці (1526).

Храм рэстаўраваўся ў 1875-85 гг. у сувязі з пераўтварэннем у пахавальню румынскіх каралёў.

Архітэктура

Крыжова-купальны храм складзены з шэрага вапняку і пастаўлены на высокае, двухметровае падклецце. Сабор трохгаловы, большы па памерах чацвёрты купал вянчае аб’ёмны прыдзел з апсіднага боку. Малыя барабаны ўпрыгожаны спіральнай разьбой, якая надае кампазіцыі дынамізм. Нетрадыцыйна вырашаны аркатурны пояс, а самі сцены спярэшчаныя лёгкімі, мудрагелістымі ўзорамі, у якіх адгадваецца турэцкі ўплыў.

З заходняга боку ад сабора высіцца невялікая капліца.

Легенды пра храм

Храм нязменна прыцягваў увагу румынскіх патрыётаў і аматараў даўніны. Напрыклад, Васіле Александры апублікаваў легенду пра яго будаўніка, майстра Манола, якая нагадвае паданне пра дойлідаў сабора Васіля Блажэннага. Адна з версій гаворыць, што «чорны князь», не жадаючы, каб дойліды ўзвялі нешта роўнае архірэйскаму сабору, пакінуў іх на даху будынка, адкуль яны паспрабавалі спусціцца, змайстраваўшы крылы з дошак.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Monuments database — 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Арджэш (жудзец)
Катэгорыя·Храмы Успення Багародзіцы
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Саборы Румыніі
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Румыніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пахавальні