wd wp Пошук:

Рэфрэн

Рэфрэ́н (фр.: refrain — паўтараць) — радок ці некалькі вершаваных радкоў, якія паўтараюцца ў нязменным або некалькі змененым выглядзе праз пэўную колькасць строфаў верша. Так, у «Песні вольнага чалавека» Я. Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае рэфрэн:

Душой я вольны чалавек, І гэткім буду цэлы век! У рэфрэны звычайна заключаная галоўная думка твора. Паўтараючыся, рэфрэн садзейнічае ўсведамленню гэтай думкі чытачом (слухачом) твора.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Часткі песні
Катэгорыя·Фармальныя секцыі ў музычным аналізе
Катэгорыя·Тэорыя музыкі
Катэгорыя·Строфіка
Катэгорыя·Вершазнаўства
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія