wd wp Пошук:

Рэты

Рэты (лац.: Raeti) † — старажытны народ або група плямён, што насялялі цэнтральную частку Альпійскіх гор.

Паходжанне

Паходжанне рэтаў да канца не высветлена. Тыт Лівій лічыў іх сваякамі этрускаў. Падобнай думкі прытрымліваюцца і сучасныя лінгвісты. Мяркуюць, што да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э. рэты насялялі даліну ракі По, адкуль былі выціснутыя ў Альпы кельтамі. Тут рэты асімілявалі мясцовых абарыгенаў або абарыгены захоўвалі свае паселішчы сярод сваякоў этрускаў, але рымляне далі і тым, і другім адно найменне. Тыт Лівій казаў, што “самі месцы, населеныя рэтамі, зрабілі іх лютымі і не захавалі ў іх нічога з ранейшага, толькі што мову, ды і тую сапсаваную”.

Лёс

У 15 г. да н. э. рэты былі заваяваны рымлянамі. На тэрыторыі іх пражывання ўзнікла рымская правінцыя Рэцыя. Яе насельніцтва было значна раманізавана. Нашчадкамі рэтаў лічацца рэтараманскія народы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Старажытныя народы