Сярод рэлігій у Алжыре найбольш распаўсюджанай з’яўляецца іслам, але існуе невялікая колькасць людзей, якія вызнаюць іўдаізм ці хрысціянства.[1]
Асноўны артыкул: Іслам у Алжыры Іслам з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй краіны[2] і рэгулюе практычна кожную сферу жыцця грамадзян. Існуе закон, які прадугледжвае пакаранне кожнага, хто заклікае мусульманіна адрачыся ад ісламу і прыняць іншую рэлігію,[2] аднак, 29-я артыкул канстытуцыі прадугледжвае свабоду сумлення.
Гл. таксама: Хрысціянства ў Алжыры У краіне налічваецца каля 150 тыс. хрысціян (па іншых звестках — 50 тыс.[3]), пераважна каталікоў, і прыблізна 1 тыс. прыхільнікаў іўдаізму.[4] Антысемітызм уладамі не заахвочваецца. Калісьці іўдзейская абшчына Алжыра была вельмі шырокай і налічвала 140 тыс. чалавек, але вялікая частка пакінула краіну пасля войны за незалежнасць у 1962 годзе (атрымаўшы магчымасць, эмігрыравала ў Францыю).[5]