wd wp Пошук:

Рэй Бероа

Рэй Бероа (Бэроа) (англ.: Rei Berroa; нар.1949)— дамінікана-амерыканскі паэт і крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дамініканскай Рэспубліцы. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Пітсбургскім універсітэце, ЗША, у 1983 г. З 1984 года працуе выкладчыкам іспанскай і лацінаамерыканскай літаратуры ва універсітэце Джорджа Мэйсана, штат Вірджынія. Выдаў больш за два дзясяткі кніг, у тым ліку “Кнігу фрагментаў і іншыя вершы” (Libro de los fragmentos y otros poemas, 2007) і “Ідэалогію і рыторыку” (Ideología y retórica, 1988).

З 1991 г. з’яўляецца літаратурным кансультантам “Teatro de la Luna”, Арлінгтан, штат Вірджынія, мэта якога – распаўсюджваць іспанскую і лацінаамерыканскую культуру. У межах тэатра каардынуе штогадовы Паэтычны марафон, які збірае паэтаў з іспанамоўных краін, і з 2006 года рэдагуе зборнік “На дзвюх мовах” (In Two Tongues / En dos lenguas).

Верш “De adinamia de mente de umnesia” быў адзначаны прэміяй на конкурсе “Памяць і хвароба Альцгеймера”, Мурсія, Іспанія. За сваю паэтычную дзейнасць атрымаў прэмію ад Парыжскай акадэміі мастацтваў і навук у маі 2009 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў