wd wp Пошук:

Рэгуларэс

Рэгуларэс (ісп.: Regulares), поўная назва Рэгулярныя тубыльныя сілы (ісп.: Fuerzas Regulares Indígenas) — элітнае падраздзяленне Узброеных Сіл Іспаніі. У цяперашні час базуецца на іспанскім баку Міжземнамор’я ўздоўж ўзбярэжжа Марока, на астравах і ў іспанскіх уладаннях на поўначы Афрыкі.

Гісторыя

Корпус «Рэгуларэс» быў створаны ў 1911 годзе па загадзе генерала Дамаса Берэнгуэра Фустэ. Задачай гэтых атрадаў лёгкай пяхоты, байцы якіх былі добра знаёмы з умовамі вайны ў Паўночным Марока, была барацьба з берберскімі атрадамі падчас Рыфскай вайны. Салдаты ў гэты корпус рэкрутаваліся з жыхароў Паўночнага Марока. Акрамя Рыфскай вайны, «Рэгуларэс» прымалі ўдзел у падаўленні паўстання іспанскіх гарнякоў у Астурыі ў 1934 годзе і на баку франкістаў у грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў. Сам Франсіска Франка служыў з 1913 па 1920 год у атрадах «Рэгуларэс».

Пасля прадастаўлення Марока незалежнасці ў 1956 годзе 8 палкоў («Grupos») «Рэгуларэс» былі расфармаваны. У цяперашні час захаваны толькі два палка. Вайскоўцаў вярбуюць з жыхароў іспанскіх эксклавом Сеута і Мелілья.

«Рэгуларэс» у цяперашні час часта прымаюць удзел у міратворчых місіях (у тым ліку ААН) у розных рэгіёнах свету.

Арганізацыя

«Рэгуларэс» — як і раней — традыцыйна падпадзяляюцца на палкі (Grupos) і батальёны (Tabores). Гэта:

Уніформа

«Рэгулярэс» носяць форму колеру хакі з белым каўняром-буркай (т. зв. «альквісель» (Alquicel)), з чырвонай перавяззю і чырвоную феску на галовах. Дзякуючы каларытнай уніформе ва ўсходнім стылі і іх традыцыйнаму запаволенага маршавага кроку (60 крокаў у хвіліну) шэсця «Рэгулярэс» з’яўляюцца ўпрыгожваннем парадаў і іншых урачыстасцяў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Узброеныя сілы Іспаніі