Рэбека Хемсэ (шведск.: Ingrid Rebecka Elisabet Hemse; нар. 4 жніўня 1975, Эвер’ярна (цяпер Ярна), камуна Сёдэртэлье) — шведская актрыса тэатра і кіно
Выступала на сцэне стакгольмскага Teater Galeasen, Драматычнага тэатра Мальмё. У цяперашні час працуе ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме (Драматэн). Найбольш вядомая шырокаму гледачу па ролі дачкі дэтэктыва ў тэлевізійным серыяле Марцін Бек (1997—2009).
У 2004 годзе ўдзельнічала ў эксперыментальным фільме-інтэрв’ю шведскага фатографа Мірыям Бекстром «Рэбека».