wd wp Пошук:

Рычард Пайпс

Рычард Пайпс (англ.: Richard Pipes; 11 ліпеня 1923 — 17 мая 2018) — польскі і амерыканскі гісторык, спецыялізаваўся на гісторыі Расіі[4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1923 годзе ў Цешыне (Польшча) у яўрэйскай сям’і. У 1939 сям’я збегла ад нацыстаў спачатку ў Італію, а затым у ЗША.

Рычард Пайпс займаўся гісторыяй Расіі і быў адным з самых вядомых замежных спецыялістаў па гісторыі Расіі пачатку XX стагоддзя. Ён напісаў, у прыватнасці, класічную кнігу «Руская рэвалюцыя».

Акрамя акадэмічнай працы і адукацыі, Пайпс быў членам Team B, створанай уладамі ЗША ў 1976 годзе для ацэнкі пагрозы з боку Савецкага Саюза адначасова з ЦРУ. У пачатку 1980-х ён быў дарадцам прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Памёр у ЗША ва ўзросце 94 гадоў.

Зноскі

  1. Richard Pipes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nie żyje prof. Richard Pipes — 2018. Праверана 17 мая 2018.
  3. Richard Pipes, Historian of Russia and Reagan Aide, Dies at 94 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2018. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 18 мая 2018.
  4. nashaniva.by
Тэмы гэтай старонкі (20):
Выпускнікі Гарварда
Гісторыкі ЗША
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дактары філасофіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Памерлі ў 2018 годзе
Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
Стыпендыяты Гугенхайма
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Асобы
Памерлі 17 мая
Нарадзіліся 11 ліпеня
Члены Польскай акадэміі ведаў
Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча