wd wp Пошук:

Рыпуарскія франкі

Рыпуарскія франкі (ад лац.: ripa — бераг ракі; ням.: Rheinfranken) — група плямёнаў франкаў, якая жыла па берагах Рэйна і Майна.

Аранжавым колерам паказана тэрыторыя пасялення рыпуарскіх франкаў у другой палове 5-га стагоддзя.

У адрозненне ад салічных франкаў, якія перасяліліся да берага мора, а затым заваявалі Галію і былі асіміляваны гала-рымлянамі, рыпуарскія франкі засталіся на ранейшых месцах рассялення. У рыпуарскіх франкаў даўжэй захоўваўся першабытнаабшчынны лад.

У канцы V ст. каралём рыпуарскіх франкаў быў Сігеберт Кульгавай, а сталіцай — Кёльн. У бітве пры Тальбіяку ў 498 годзе рыпуарскія франкі разбілі алеманаў, пасля чаго кароль салічных франкаў Хлодвіг I пачаў імкнуцца да аб’яднання ўсіх франкскіх плямёнаў пад сваёй уладай. Пасля забойства Сігеберта і яго сына Хлодвіг абвясціў сябе таксама каралём рыпуарскіх франкаў. Фактычнае далучэнне рыпуарскіх франкаў да Франкскай дзяржавы расцягнулася на VI—VII стагоддзі. У гэта перыяд запісана Рыпуарская праўда, якая рэгламентавала звычаёвае права.

У выніку падзелу Франкскай імперыі баольшая частка тэрыторыі рыпуарскіх франкаў апынулася ў складзе Усходне-Франкскага каралеўства.

Рыпуарскія франкі захавалі сваю мову, якая стала асновай рэйнскіх і франконскіх дыялектаў нямецкай мовы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Франкі
Катэгорыя·Германскія плямёны