.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рынар Валееў (нар. 22 жніўня 1987, Адэса) — украінскі футбаліст, паўабаронца дніпроўскай «Пэрэмогі».
Выхаванец адэскага «Чарнаморца», гуляў за клуб у юнацкім першынстве Украіны. У 2005 годзе выехаў у Нідэрланды, далычыўшыся да юнацкай каманды клуба «Дэ Графсхап», за які тады выступаў старэйшы брат Рынара Руслан Валееў. Неўзабаве вярнуўся ва Украіну, гуляў у адэскіх аматарскіх клубах.
У студзені 2007 года падпісаў кантракт з «Чарнаморцам». 18 сакавіка 2007 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Крыўбаса» (2:3). Улетку 2008 года быў аддадзены ў арэнду алчэўскай «Сталі». Сезон 2009/10 правёў у кіеўскай «Абалоні», пасля чаго перайшоў у «Крыўбас». Улетку 2013 года крыварожскі клуб спыніў існаванне, і Валееў у якасці свабоднага агента зноў стаў іграком «Чарнаморца».
Улетку 2014 года, пакінуўшы «Чарнаморац», стаў іграком казахстанскага «Іртыша». У 2015 годзе вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да «Ільічоўца». У 2016 годзе на кароткі час быў іграком «Гарняка» і малдаўскай «Дачыі», пасля чаго зноў апынуўся ў «Ільічоўцы».
У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Здолеў замацавацца ў аснове каманды і стаць адным з яе лідараў. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[4].
У жніўні 2018 года далучыўся да клуба другога дывізіёна Грузіі «Шэвардэні-1906». У сакавіку 2019 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да данецкага «Алімпіка». У жніўні 2019 года перайшоў у «Абалонь-Бровар». Сезон 2020/21 правёў у адэскім «Чарнаморцы», дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2021 года стаў іграком клуба Другой лігі «Пэрэмога» з Дніпра.