wd wp Пошук:

Рыма Фёдараўна Маленчанка

Рыма Фёдараўна Маленчанка (нар. 26 чэрвеня 1935, г. Орша, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларуская актрыса, педагог. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968), дацэнт, прафесар.

Біяграфія

У 1957 годзе скончыла БДУ. 3 1955 года працуе ў Беларускім тэатры юнага гледача. Адначасова (з 1965) выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, Мінскага інстытута культуры.

Творчасць

Акрамя роляў у дзіцячым рэпертуары яна выконвала ролі класічнага рэпертуару. Такія ролі як Ульяна Паўлаўна («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М. Гогаля), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава) і іншыя. Яны высока ацэнены тэатральнымі крытыкамі і прынеслі актрысе шырокае прызнанне гледача.

Займаецца канцэртнай дзейнасцю. Выступае з мастацкім чытаннем вершаў беларускіх паэтаў, як пастаноўшчык і выканаўца літаратурна-драматычных кампазіцый.

Яе творчасці ўласцівы тонкі псіхалагічны аналіз вобраза, мяккая, стрыманая манера выканання, мастацкі густ, імкненне высветліць ступені маральнай чысціні сваіх гераінь, іх духоўнасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў