wd wp Пошук:

Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч

Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч (1846, Крайск, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская Імперыя, (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 1915) — царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменнік, прыхільнік школы заходнерусізму.

Выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі (1867). Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе ў 1873 абараніў магістарскую дысертацыю «Жыццё Іосіфа Сямашкі, мітрапаліта літоўскага і віленскага, і ўз’яднанне заходнерускіх уніятаў з праваслаўнай царквой у 1839 г.». Манаграфія вытрымала два выданні пры жыцці аўтара. Пасля сканчэння акадэміі Кіпрыяновіч накіраваны выкладчыкам у Літоўскую духоўную семінарыю. Выкладаў латынь, гісторыю і педагогіку, адначасова чытаў лекцыі ў Віленскай мужчынскай гімназіі і жаночым вучылішчы. Актыўна займаўся даследаваннем гісторыі ўніяцкай царквы і каталіцызму ў Беларусі. Аўтар шэрагу манаграфій, а таксама нарысаў «Іасафат Кунцэвіч» (1912) і «Да гісторыі жаночай адукацыі ў Заходняй Расіі» (1910).

Сачыненні

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Заходнерусізм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі
Катэгорыя·Праваслаўныя багасловы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта