wd wp Пошук:

Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў

Рыго́р Па́ўлавіч Найдзё́нкаў (1889, Смаленск — 30 мая 1919) — дзяржаўны дзеяч БССР, член урада, старшыня Камісіі па справах палонных і бежанцаў Беларусі.

Біяграфія

Паходжанне — з адносна заможнай сям’і (мелі ўласны дом у Смаленску). Навучаўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы, праходзіў службу ў арміі. З 1917 года — член смаленскай арганізацыі РСДРП(б).

З сакавіка 1918 года ў Смаленску, старшыня Савета народнай гаспадаркі Заходняй вобласці, старшыня Калегіі па палонных і бежанцах Заходняй камуны. На I з’ездзе КП(б)Б (снежань 1918 г.) абраны ў склад ЦБ КП(б)Б. Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, старшыня камісіі па справах палонных і бежанцаў (Цэнтрапалонбежа Беларусі). На I Усебеларускім з’ездзе Саветаў (люты 1919 г.) абраны членам ЦВК БССР і яго Прэзідыума, на аб’яднаным з’ездзе КП(б)ЛіБ (сакавік 1919 г.) — член ЦК КП(б)ЛіБ.

6 красавіка 1919 года Аргбюро ЦК РКП(б) адхіліла просьбу наркама шляхоў зносін РСФСР Л. Б. Красіна аб адкамандзіраванні яму «т. Найдзянкова з ЦК Літвы і Беларусі». Паводле пастановы ЦВК ЛітБел ССР 23 мая 1919 г. арыштаваны. Вярхоўным рэвалюцыйным трыбуналам пры ЦВК ЛітБел ССР 29 мая 1919 г. абвінавачаны ў тым, што выдаваў сябе за члена РСДРП з 1906 г., што адказныя пасады ў Заходняй вобласці выкарыстоўваў для сваёй выгады. Расстраляны.

Паслужыў прататыпам Найдзянкоўскага ў рамане А. І. Гзоўскага (А. Юнака-Гзоўскага) «Александр Мясникьянц».[1] Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 22 верасня 1998 года.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларусь вчера. Отцы БССР: первая кровь. Сериz очерков Сергея Крапивина, посвященных 90-й годовщине создания БССР

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску